Усяго патроху3232

Беларускі фатограф абвінавачвае Іллю Яшына ў тым, што той у сваім інстаграме незаконна апублікаваў свой партрэт

Яўген Ерчак просіць ад расійскага апазіцыянера 1200 еўра кампенсацыі за фота, узятыя без дазволу.

Яўген Ерчак і Ілля Яшын. Крыніца: Yauhen Yerchak / Facebook, «Наша Ніва»

21 верасня 2024 года расійскі апазіцыянер Ілля Яшын прыязджаў у Вільню, каб сустрэцца з прыхільнікамі. Адным з фатографаў на той сустрэчы быў беларус Яўген Ерчак — ён атрымаў акрэдытацыю ад аднаго з літоўскіх выданняў. А праз некалькі дзён пабачыў зробленыя ўласнаруч партрэты Іллі Яшына і іншыя здымкі з мерапрыемства ў інстаграме Іллі Яшына.

Фатографа абурыла тое, што ў яго не пыталіся дазволу на публікацыю здымкаў, а каля іх не пазначылі ні аўтарства, ні тое, у якога медыя ўзялі гэтыя фатаграфіі.

Ерчак лічыць, што паколькі здымкі былі зробленыя на публічным мерапрыемстве, сам Яшын не мае на іх ніякіх правоў.

Каб выправіць сітуацыю, Яўген напісаў Яшыну паведамленне ў інстаграме, пасля пакінуў каментар тым самым допісам, а ўрэшце даслаў расійскаму апазіцыянеру афіцыйную прэтэнзію на парушэнне аўтарскіх правоў і прапанаваў аплаціць выкарыстаныя здымкі. З таго часу прайшоў месяц, але адказу зноў не было.

Скрын паста з фатаграфіяй, зробленай Яўгена Ерчаком, і яго каментаром. Фота: Yauhen Yerchak / Facebook

У фотаагенцтва Getty здымкі аналагічнага памеру прадаюцца па кошце 300 еўра за фота. Цяпер гаворка ідзе пра чатыры здымкі, таму Ерчак у сваёй прэтэнзіі прапанаваў заплаціць яму 1200 еўра.

Па словах сяброў Ерчака, ён разглядае гэтую суму як штраф за парушэнне аўтарскіх правоў і адмову ад камунікацыі. Маўляў, калі б Яшын адразу адказаў яму, папрасіў прабачэння і пазначыў аўтарства, прэтэнзій бы не было. Але паколькі фатографа ігнаруюць ужо тры месяцы, ён вырашыў змяніць падыход да сітуацыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • Вася
    28.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Яшын
    28.12.2024
    Добра там гэтыя зьбеглыя ўладкаваліся. Простаму беларусу месяц пахаць трэба, каб 300 еўра зарабіць, а гэны за адзін здымак столькі патрабуе…
  • Ну тут яшчэ разабрацца трэба.
    28.12.2024
    А ці атрымаў Яшын ганарар за пазіраванне?
    Зноў такі святло выкарыстана.
    А ці была дамова з электрыкам? Дзе яго імя?
    Можа той фатограф натуральна скарыстаўся фатонамі і дзякуй не сказаў.

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць