Ежа

Рэцэпт на выходныя: піца кальцонэ

Кальцонэ — знакамітая закрытая піца, якая нагадвае па сваёй форме закрыты пірог. Яе часта ядуць у цэнтральных і паўднёвых раёнах Італіі, асабліва любяць кальцонэ ў Неапалі.

Фота: BBC Food.

Каб зрабіць піцу кальцонэ, вам спатрэбіцца:

Для цеста

  • 250 грамаў мукі
  • 2 чайныя лыжкі разрыхляльніка
  • соль (цеста для піцы любіць соль)
  • 2 вялікія яйкі
  • 2 чайныя лыжкі алею

Для начыння

  • 50 грамаў пацёртай мацарэлы
  • 400 грамаў пасечаных таматаў (праварыце іх у каструлі, пакуль таматная маса не зменшыцца ў памеры ў два разы). Калі таматаў няма, можна выкарыстоўваць таматную пасту, яе бяруць нашмат менш, чым памідораў
  • 4 галоўкі брокалі (парэжце)
  • палова цыбуліны (парэжце)
  • 50 грамаў пацёртага сыру чэдар (або любога іншага цвёрдага сыру на ваш густ)
  • 2 лусты бекону, смажанага і парэзанага
  • 1 мелка парэзаная галоўка часныку
  • 2 сталовыя лыжкі свежых траў (або 1 чайная лыжка сушаных), на ваш выбар — базілік, арэгана ці пятрушка
  1. Змяшайце ў вялікай місцы муку, разрыхляльнік, соль, яйкі і алей. Каб атрымалася аднародная цеста, дадайце 4—6 сталовых лыжак вады — па адной лыжцы за раз, пакуль у гэтым будзе неабходнасць.
  2. Пасыпце працоўную паверхню (напрыклад, стол) мукой і раскачайце на ёй цеста. Выражце з яго два кругі прыкладна аднаго памеру.
  3. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў. Памясціце туды бляху для выпякання піцы.
  4. Змяшайце ўсе астатнія інгрэдыенты разам і раздзяліце сумесь на дзве часткі. Вы можаце выкарыстоўваць для кальцонэ любыя прадукты з тых, што ёсць у вас у халадзільніку — напрыклад, рэшткі садавіны, грыбы, вяндліну ці каўбасу. Пакладзіце сумесь на палову кожнага з кругоў цеста і накрыйце яе другой паловай круга, каб атрымалася закрытая піцца. Сашчапіце краі кальцонэ пальцамі або з дапамогай відэльца.
  5. Размясціце піцы на паперы для выпякання і асцярожна перанясіце іх на бляху. Выпякайце кальцонэ 15—20 хвілін ці пакуль цеста не пацямнее і не стане хрусткім.

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Любіце дранікі? Тады прыгатуйце Rösti — швейцарскае смакоцце 

Каментары

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?4

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

Сям'я, якая летам няўдала пакаталася на атракцыёне, атрымае кампенсацыю 3000 рублёў4

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?4

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць