Свет

Расійскія кіраўнікі зноў заявілі, што Украіны не павінна быць

Намеснік кіраўніка Савета Бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаў сумнеў, што Украіна будзе існаваць праз два гады, а кіраўнік Раскосмасу назваў Украіну пагрозай для расійскай цывілізацыі.

«Бачыў паведамленне, што Украіна па ленд-лізе хоча атрымаць ад сваіх заакіянскіх гаспадароў СПГ з аплатай пастаўкі праз 2 гады. Інакш будучай зімой проста замерзне.

Толькі пытанне. А хто сказаў, што праз два гады Украіна наогул будзе існаваць на карце свету? Хоць амерыканцам ужо ўсё роўна — яны настолькі ўклаліся ў праект «анты-Расія», што ўсё астатняе для іх дробязь…» ‒ напісаў Дзмітрый Мядзведзеў у тэлеграм-канале.

Кіраўнік Раскосмасу Дзмітрый Рагозін выказаўся ў Твітары.

«Наогул тое, што з'явілася на месцы Украіны, уяўляе сабой экзістэнцыяльную пагрозу рускаму народу, рускай гісторыі, рускай мове і рускай цывілізацыі. Калі не скончым з імі, як, на жаль, не скончылі з імі нашы дзяды, прыйдзецца гінуць, але заканчваць яшчэ большай цаной нашым унукам. Таму давайце лепш мы з гэтым скончым. Раз і назаўжды. Дзеля нашых унукаў», — напісаў Рагозін.

«Што Расія павінна зрабіць з Украінай». Расійскае дзяржагенцтва апублікавала праграмны артыкул

Каментары

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк17

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці14

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму60

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй1

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны12

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе4

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк17

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць