Грамадства1818

Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы

Кірункамі для эміграцыі становяцца не толькі Польшча і Літва — некалькі тысяч чалавек пераехала ў Ізраіль і нават Цэнтральную Азію. «Наша Ніва» сабрала статыстыку з розных краін.

Дзве хвалі эміграцыі

Ужо амаль тры гады, як сучасная Беларусь перажывае самую вялікую хвалю эміграцыі насельніцтва ў сваёй гісторыі. У адказ на беспрэцэдэнтныя па сваіх маштабах пратэсты супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе ўлада распачала масавыя рэпрэсіі. 

З пачаткам вайны ва Украіне ў Беларусі стартавала наступная, яшчэ больш маштабная хваля міграцыі, якая ў тым ліку суправаджалася арганізаваным масавым рэлакейтам ІТ-кампаній. І хоць пікавыя моманты ўжо прайшлі, людзі дагэтуль працягваюць з'язджаць з краіны праз рэпрэсіі і вайну.

Апроч гэтага, цяпер, як і да падзей 2020 і 2022 гадоў, шмат хто з'язджае з Беларусі з прычын эканамічных. 

Колькі ўсяго людзей выехала? «Наша Ніва» сабрала звесткі з розных краін.

Найбольш папулярнай краінай для беларусаў стала Польшча

Па стане на сакавік 2023 года ў Польшчы афіцыйна працуе каля 116 тысяч грамадзян Беларусі. Такія даныя прыводзіць польскі ZUS (аналаг беларускага ФСАН). Заўважна, што за апошнія паўтара года гэтая лічба вырасла амаль у 2 разы. Па стане на канец 2021 года ў Польшчы працавала 67,7 тысячы беларусаў, у 2020 такіх было каля 50 тысяч. Для параўнання: у 2016 у Польшчы працавала ўсяго 14,3 тысячы беларусаў. Такім чынам, лічба вырасла больш як на 100 тысяч чалавек.

Аднак колькі з іх выехала на нейкія сезонныя працы ці працуе дальнабойшчыкамі, а іх сем'і засталіся ў Беларусі, — невядома.

З другога боку, трэба ўлічваць, што не ўсе беларусы працуюць легальна, а частка з тых, хто працуе, там жыве сем'ямі. Дзеці і непрацуючыя партнёры ў гэтую статыстыку не трапілі. 

Па стане на красавік 2023 года колькасць беларусаў у Польшчы з дзейнымі ВНЖ або ПМЖ склала 75,7 тысячы чалавек.

Істотная розніца паміж колькасцю працуючых у Польшчы беларусаў і ўладальнікамі дзейных ВНЖ тлумачыцца даволі проста. Па-першае, тыя, хто з'ехаў нядаўна, жывуць па візе. Па-другое, у Польшчы праз пандэмію, а потым і наплыў уцекачоў з Украіны і Беларусі працэс атрымання дазволаў на жыхарства стаў займаць вельмі шмат часу (каля 6 месяцаў і болей). Таму частка мігрантаў жыве і працуе там без дзейнай візы або ВНЖ. Яны знаходзяцца ў краіне на падставе штампа ў пашпарце, дзе пазначана, што яны падалі дакументы на атрыманне ВНЖ/ПМЖ. 

Па-трэцяе, уладальнікі карты паляка робяць нацыянальныя візы на 365 дзён знаходжання, з якімі могуць без праблем жыць і працаваць у Польшы. 

І яшчэ адно: шматлікія беларусы ўжо зняверыліся ў радзіме і атрымалі польскае грамадзянства. Толькі летась 2985 грамадзян Беларусі атрымалі польскія пашпарты. І хоць амаль усе яны з'ехалі раней за 2020 год, бо нават уладальнікі карты паляка могуць атрымаць грамадзянства не раней за 1,5—2 гады, такія лічбы таксама сведчаць пра тое, што людзі з Беларусі з'язджаюць тысячамі. Адбывалася гэта і раней, але, як паказвае розная статыстыка, за апошнія гады працэс паскорыўся ў некалькі разоў.

Студэнты таксама арыентуюцца на Захад

Апроч гэтага, у даных спісах не адлюстроўваюцца студэнты, якія жывуць у краіне на падставе студэнцкай візы або візы па карце паляка. Па даных за 2021 год, у польскіх ВНУ вучылася 11 076 беларусаў. Прыкметна, што іх колькасць штогод таксама расце. Напрыклад, у 2012 годзе ў Польшчы вучылася толькі 2344 студэнты з Беларусі, у 2020 — 9736.

Аб тым, што ўсё больш беларусаў застаецца ў Польшчы на ПМЖ, сведчыць і шэраг іншых фактараў. Напрыклад, летась нашы суграмадзяне ўвайшлі ў топ-3 купцоў нерухомасці ў гэтай краіне сярод замежнікаў.

З 2021 года назіраецца імклівы рост беларускага бізнэсу ў Польшчы.

Што ў Літве?

Другое месца па папулярнасці сярод беларускіх эмігрантаў займае Літва. У гэтай краіне па даных на пачатак 2023 года стала пражывае амаль 50 тысяч беларусаў. Тры гады таму іх было 17 769. Заўважым, што названыя 50 тысяч — гэта без уліку тых, хто жыве ў Літве па візе і яшчэ не мае дазволу на жыхарства. Такім чынам, толькі лічба атрымальнікаў літоўскага ВНЖ вырасла на 33 тысячы за 3 гады.

Сярод іншых фактараў, якія сведчаць аб тым, што ўсё больш беларусаў з'язджае ў Літву на пастаяннае месца жыхарства, той, што за мінулы год у 1,8 разу павялічылася колькасць нерухомасці, якой валодаюць беларусы.

З улікам гэтых лічбаў можна меркаваць, што толькі ў Польшчу і Літву цягам апошніх гадоў з Беларусі выехала болей за 150 тысяч чалавек. 

Вырасла колькасць беларускіх эмігрантаў нават у Ізраілі

Дакладных звестак па іншых краінах ЕС няма, але можна меркаваць, што гэта яшчэ некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, бо толькі ў адной Чэхіі па даных на пачатак года пражывае 8064 грамадзяніна Беларусі.

У Грузіі, па даных Нацыянальнай службы статыстыкі гэтай краіны, на 1 студзеня 2023 года пражываў 13 361 грамадзянін Беларусі.

Але зʼязджаюць беларусы не толькі ў Еўропу. Так, напрыклад, у Ізраіль па даных за 2021 год з'ехала амаль 1300 нашых грамадзян. Тады адзначалася, што пасля падзей 2020 года інтарэс да пераезду ў Ізраіль з боку беларусаў павялічыўся. Пасля пачатку вайны гэта колькасць зноў павялічылася. У перыяд з 24 лютага 2022 года па 23 лютага 2023 года, згодна з данымі Упраўлення рэгістрацыі насельніцтва і міграцыі пры МУС Ізраіля, у краіну прыехала 2300 рэпатрыянтаў з Беларусі.

Вынікае, што толькі ў Ізраіль за апошнія два з паловай гады з'ехала як мінімум 3600 грамадзян Беларусі.

Апроч краін Еўропы і таго ж Ізраіля, беларусы эмігруюць і за акіян, але падлічыць колькасць тых, хто з'ехаў у ЗША ці Канаду, яшчэ складаней, у тым ліку праз тое, што ў тыя ж Штаты шмат людзей трапляе нелегальным шляхам праз Мексіку.

Кірункамі для эміграцыі, хоць і не такімі шматлікімі, сталі нават Узбекістан, Кыргызстан, Казахстан і Арменія. Туды перабралася, у прыватнасці, заўважная колькасць айцішнікаў і медыкаў.

Ну і нарэшце — Расія. Натуральна, што гэтую краіну нельга назваць тым месцам, куды беларусы ўцякаюць ад рэпрэсій і вайны, але не трэба забывацца, што істотная колькасць беларусаў, прынамсі, раней, пераязджала ў РФ з эканамічных прычын. Свежых звестак, колькі грамадзян Беларусі цяпер пражывае на тэрыторыі РФ, няма.

Але варта адзначыць, што выезд на заробкі ў Расію губляе папулярнасць. І гэтыя тэндэнцыі пачалі фармавацца за некалькі год да падзей 2020 года.

Падзенне цікавасці да працы ў РФ адбылося за кошт таго, што пасля анексіі Крыма і далейшых санкцый у РФ абрынуўся курс расійскага рубля. Тады гэта падштурхнула беларусаў да пошуку іншай краіны для выезду на заробкі. Перш за ўсё працоўныя мігранты пераключаліся на Польшчу і Літву.

Што да беларускіх студэнтаў у РФ, то па даных на пачатак 2023 года ў Расіі вучыцца больш за 12,5 тысячы беларускіх грамадзян. Згодна з заявамі чыноўніцы Мінадукацыі РФ, іх колькасць апошнія пяць год застаецца стабільнай і з году ў год вагаецца ў межах 200—500 чалавек. Для параўнання: колькасць студэнтаў з Беларусі ў Польшчы за гэты перыяд павялічылася амаль у 2 разы. 

Якія яшчэ фактары ўказваюць на тое, што з Беларусі з'язджае шмат людзей?

Трэць кватэр у Мінску прадаецца па даверанасці, хоць раней доля такіх здзелак складала каля 3—5%. 

Пра рост колькасці здзелак з выкарыстаннем даверанасцей кажуць і прадаўцы патрыманых аўто.

Упершыню за многія дзесяцігоддзі ў 2021—2022 гадах пачала зніжацца колькасць насельніцтва ў Мінску.

Пералічаныя вышэй фактары пацвярджаюць, што эміграцыйная плынь апошніх гадоў настолькі моцная, што пакідае заўважны адбітак на розных галінах. 

Нягледзячы на гэта, улады працягваюць трымаць курс на выцісканне з краіны ўсіх нязгодных з палітыкай Лукашэнкі, а з пачаткам вайны — яшчэ і Пуціна.

Колькі ўсяго людзей выехала з Беларусі, ратуючыся ад рэпрэсій, за 2020—2023 гады? У пачатку 2023 года спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы агучыў лічбу 200—500 тысяч. Мяркуючы па тых лічбах, якія сабралі мы, гэтая колькасць складае, хутчэй, 200—250 тысяч чалавек. У кожным разе, гэта самая вялікая хваля эміграцыі ў гісторыі Беларусі.

Яна большая і за хвалі эканамічнай эміграцыі ў Сібір, ЗША і Лацінскую Амерыку ў пачатку і першай палове ХХ стагоддзя і за хвалю эміграцыі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ


Каментары18

  • Mar
    06.05.2023
    Помнится, в 2020 году молодежь возмущалась, что Луку не свергли за столько лет, а вот они легко это сделают. А в итоге вся их борьба была искусством убегать. Сначала на митингах врассыпную разбегались от ОМОНа, а потом вообще убежали на безопасное расстояние. Так что никогда не нужно обвинять других, пока сам не побывал в их шкуре.
  • mikola
    06.05.2023
    Use da Domu !
  • Петя
    06.05.2023
    Спасибо за честный подсчет. Это больше похоже на правду чем светины 500 000

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?4

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

Сям'я, якая летам няўдала пакаталася на атракцыёне, атрымае кампенсацыю 3000 рублёў4

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?4

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць