Усяго патроху33

Правіла «2-2-2» — простая канцэпцыя шчаслівых адносін

Калі вашы адносіны ператварыліся ў руціну, калі, знаходзячыся побач, кожны з вас займаецца сваёй справай а на выходныя мае асобныя планы, то тады паспрабуйце правіла «2-2-2». Яно дапаможа ўмацаваць адносіны і надасць ім былую цеплыню.

Калі вы даўно адчуваеце, што згубілі сувязь адно з адным, жывяце разам хутчэй як суседзі, у вас усё менш сумесных заняткаў па-за хатнімі абавязкамі і доглядам за дзецьмі, то псіхолагі рэкамендуюць выкарыстаць правіла «2-2-2».

Гэтае правіла на платформе Reddit у 2015 годзе прапанаваў адзін з карыстальнікаў. Па яго словах, яно дапамагае яму заставацца на адной хвалі са сваёй другой палавінкай доўгія гады. З таго часу дзеянне гэтага правіла праверыла на сабе шмат людзей і яно набыло шырокую вядомасць і папулярнасць. Расказваем яго сутнасць.

Крок 1: спатканне кожныя два тыдні

Першая двойка прадугледжвае сумеснае правядзенне часу ў нейкім месцы па-за домам. Гэта можа быць абед ці вячэра ў кавярні, паход у кіно, тэатр, на выставу, наведанне канцэрту любімага выканаўцы ці пікнік за горадам.

На такой сустрэчы не павінна быць пабочных асобаў, а таксама дзяцей. Аднясіцеся да яе як да сапраўднага спаткання, згадайце, якія пачуцці вас напаўнялі напярэдадні такой падзеі ў той час, калі вы толькі пазнаёміліся.

Такая сустрэча павінна быць добра прадумана і спланавана. Забраніруйце загадзя столік у рэстаране ці набудзьце білеты. І няхай гэта будзе прыемным сюрпрызам для аднаго з вас.

Крок 2: паездка на выходныя кожныя два месяцы

Другая двойка азначае сумесны выезд на выходныя кожныя два месяцы. Ужо абмеркаванне месца паездкі і яе дэталяў дадасць новых фарбаў у вашыя адносіны. Падчас абмеркавання прыслухоўвайцеся адзін да аднаго, ідзіце на кампраміс, улічвайце перавагі адзін аднаго.

Такія выходныя дазволяць забыцца пра штодзённую руціну. Паспрабуйце выключыць тэлефоны і атрымаць асалоду ад знаходжання побач адно з адным. Гуляючы па незнаёмых вуліцах новага горада ці даўно вядомымі сцежкамі ў ваколіцах роднай вёскі, дзяліцеся з партнёрам сваімі думкамі, поглядамі і пачуццямі.

Вы можаце ўключыць у сваю праграму наведанне лазні ці забаўляльнага цэнтру, паход у лес па грыбы, рамантычную вячэру ў аграсядзібе. Магчымасці бясконцыя. Галоўнае, каб вам гэта падыходзіла абаім. Не бойцеся спрабаваць нешта новае — новыя віды актыўнасці, новыя месцы. Магчыма, гэта прыдасць новы стымул вашым адносінам.

Крок 3: сумесны адпачынак кожныя два гады

Трэцяя двойка азначае тыднёвы сумесны адпачынак кожныя два гады. І гэта ні ў якім разе не азначае паездку да бацькоў ці родзічаў аднаго з партнёраў! У такой паездцы вы павінны быць толькі ўдвух.

За два гады можна накапіць грошай, каб зрабіць такі адпачынак асаблівым. А планаванне яго стане адной з важных тэмаў для вашых размоваў.

Як і ў выпадку з выходнымі, такі адпачынак залежыць толькі ад вашых пераваг. Вы можаце правесці яго ў Беларусі ці за мяжой, зняць домік на азёрах ці адправіцца пакараць горы. Гэта можа быць пяцізоркавы гатэль на курорце ці маленькая кватэрка ў старажытным горадзе. Галоўнае, каб ваш тыднёвы адпачынак прынёс вам больш станоўчых эмоцый, а па вяртанні дахаты вы адчувалі сябе больш блізкімі, чым да паездкі.

Спадзяемся, што выкарыстанне правіла «2-2-2» дапаможа вам рэгулярна ўдзяляць адно аднаму час, «перазагрузіць» адносіны, надасць ім навізны і рамантызму. Нават калі вашыя адносіны няпростыя, выкананне нескладаных рэкамендацый гэтага правіла згладзіць няроўнасці і зробіць адносіны больш гарманічнымі.

Чытайце яшчэ:

Пяць моў кахання. Якая вашая?

Дзевяць ідэй для захапляльных ці карысных выхадных. Як правесці адпачынак, не губляючы шмат грошай

Каб вандроўка не ператварылася ў сваркі: як паводзіць сябе, калі падарожнічаеш у кампаніі

Каментары3

  • 1863
    12.02.2024
    Особенное когда у вас дети и вам пришлось уехать из рб ))
  • Serge
    12.02.2024
    Прекрасные советы, великолепные.
    Но ни слова о том, куда деть детей.
  • Австрияк
    13.02.2024
    Это совет от тех у кого вместо детей собачки и котики? :)

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці14

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму60

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй1

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны12

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць