Грамадства1414

Амаль Гродна і Брэст разам узятыя. Вось колькі беларусаў выехала за апошнія гады

Пры гэтым рэальныя лічбы могуць быць яшчэ большыя.

Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў прааналізаваў адкрытыя даныя і назваў новую лічбу тых, хто пакінуў Беларусь пасля 2020 года.

Па стане на люты 2024 года ў польскай сістэме ZUS — гэта аналаг беларускага ФСАН — было зарэгістравана 130 тысяч беларусаў. Столькі ж грамадзян нашай краіны мелі дазвол на жыхарства ў Польшчы. Вядома, што ў 2020-м такіх было ўсяго 17 тысяч, піша Коршунаў для Цэнтра новых ідэй.

Такім чынам, базавай колькасцю беларусаў, якія з'ехалі ў Польшчу, можна лічыць 113 тысяч чалавек.

Пры гэтым, на думку Коршунава, у гэтай статыстыцы не хапае яшчэ некалькіх дзясяткаў тысяч беларусаў, якія ў гэты момант чакаюць ДНЖ у Польшчы, паколькі тэрміны выдачы дазволаў расцягнуліся з-за вялікага наплыву замежнікаў.

У Літве па стане на люты 2024 года дазвол на жыхарства мелі 63 тысячы беларусаў, афіцыйна працаўладкаваныя 48 тысяч. У канцы 2020 года ў гэтай краіне жыло менш за 18 тысяч беларусаў. Такім чынам, памер новай міграцыі беларусаў у Літву складае каля 45 тысяч чалавек. І гэта таксама хутчэй мінімальная планка.

У Германію за апошнія гады пераехала 6-8 тысяч беларусаў, у Ізраіль па стане на 2022 год — 3,6 тысячы чалавек, пры гэтым колькасць працягвае расці. У Грузію перабраліся недзе 10-11 тысяч беларусаў. Паводле ацэнкі Коршунава, у краіны ЕС, акрамя Польшчы і Літвы, перабраліся каля 20 тысяч беларусаў.

Такім чынам, атрымліваецца агульная колькасць у 220 тысяч беларусаў, якія з'ехалі ў заходнім кірунку.

Папулярным кірункам з'яўляецца і ўсходні. Падлічыць колькасць беларусаў, якія з'ехалі ў Расію, складана праз асаблівасці статыстыкі. Паводле звестак МУС Расіі, у 2022 годзе ў гэтай краіне жылі 430 тысяч беларусаў, паводле звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі — 173 тысячы. Коршунаў лічыць, што эміграцыя з Беларусі ва ўсходнім кірунку можа быць цалкам супастаўная па памерах з заходнім кірункам.

Такім чынам, па стане на пачатак 2024 года можна абгрунтавана ацаніць агульную колькасць беларускай эміграцыі прыкладна ў 500-600 тысяч чалавек.

Гэта каля 6-7% ад агульнай намінальнай/афіцыйнай колькасці насельніцтва краіны па версіі Белстата. Ці амаль Гродна і Брэст разам.

Каментары14

  • геник
    08.05.2024
    трэба яшчэ дадаць тых хто працуе анлайн на замежныя и расейския фирмы - яны (я у гэтым шэрагу таксама) пляцяць таки-сяки падатак, але не удзельничаюць у "будауництве" краины. Расея высмоктвае тых хто з галавой, прапануюць большыя грошы и запрашаюць у Маскву. Туды едуць нават и прациуники русафобы, бо грошы не пахнуць. У Беларуси няма каму працаваць,  гэта видаць па рэкламе - усюды прапануюць працу, раней такога небыло.
  • все довольны
    08.05.2024
    Лукашенко цветёт и пахнет, выгнал милион беларусов, рождаемость довёл до уровня 1943 года и радуется этому.
    Оставшиеся беларусы в Беларуси тоже рады.
  • Крокус
    08.05.2024
    все довольны, нет никакой Беларуси, есть РБ - вотчина семьи Лукашенко, под присмотром Путина

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці14

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму60

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй1

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны12

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк24

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць