Ежа

Як ежа ўплывае на наш сон і што з гэтым рабіць

Шмат рэчаў уплываюць на якасць нашага сну. Сярод іх наш рэжым дня, колькасць стрэсу, фізічнай нагрузкі і сонечнага святла, што мы атрымліваем, а таксама тое, што мы ямо. Вось як асаблівасці рацыёну могуць пагоршыць сон.

Фота pixabay.com

Пачнём з таго, што ў вашым целе ёсць унутраны «гадзіннік» пад назвай цыркадны рытм, які настроены індывідуальна пад ваш арганізм. Прыёмы ежы — важныя арыенціры, якія дапамагаюць арганізму правільна сінхранізаваць гэты гадзіннік і разумець, калі ноч, а калі — дзень. Не існуе рэжыму прыёму ежы, які падыходзіў бы ўсім, таму варта выбраць час для гэтага самастойна і прытрымлівацца яго, тлумачыць ВВС.

Даследаванне паказала, што дарослыя, якія мала спяць, з большай верагоднасцю пакутуюць на недахоп кальцыю, магнію і вітаміну D. Таксама знойдзена сувязь паміж дрэнным сном і зніжаным спажываннем вітамінаў C, D, E і K.

Пакуль невядома, як канкрэтна гэта працуе, але ў любым выпадку можна дапусціць, што багаты на харчовыя элементы рацыён можа добра ўплываць на якасць сну.

Згодна з іншым даследаваннем, стан кішэчнай мікрафлоры таксама можа аказваць значны ўплыў на сон. Каб яго палепшыць, эксперты раяць спажываць раслінную ежу, у тым ліку арэхі і зерневыя, багатыя на клятчатку прадукты, прабіётыкі.

Што датычыцца напояў, трэба быць асцярожнымі з гарбатай, кавай і энергетыкамі. Усе гэтыя напоі ўтрымліваюць кафеін, які блакуе рэцэптары рэчыва адэназін — менавіта адэназін адказны за наша адчуванне стомленасці і санлівасці. Такім чынам кафеін перашкаджае працэсу засынання. Ён таксама можа знізіць працягласць фазы глыбокага сну, і раніцай чалавек не будзе адчуваць, што ён якасна адпачнуў.

Часам можна пачуць меркаванне, што ўжыванне алкаголю дапамагае заснуць. Але гэта не так — алкаголь парушае парадак як фазы глыбокага, так і фазы хуткага сну, а таксама можа павялічыць колькасць раптоўных абуджэнняў уначы. Але, магчыма, вельмі малая доза ніяк не паўплывае на сон.

Нарэшце, існуюць напоі, якія могуць дапамагчы заснуць. Для кагосьці гэта цёплае малако, для кагосьці — гарбата, напрыклад, з мятай або рамонкам.

Каментары

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?1

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці18

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?1

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць