Здароўе88

Хочаце палепшыць сон? Старайцеся пазбавіцца гэтай звычкі

Якасны сон добра ўплывае на здароўе і настрой. Мала хто ведае, што сну шкодзіць вячэрняе пераяданне. Якія прадукты часцей за ўсё выклікаюць праблемы са сном?

Фота: vecteezy.com

Вядомы біёлаг Бенджамін Бікман называе пераяданне вечарам адной з самых частых прычын дрэннага сну. Вячэра ці перакус непасрэдна перад сном стымулююць сімпатычную нервовую сістэму, якая мабілізуе арганізм да дзейнасці. У той жа час парасімпатычная нервовая сістэма, якая адказвае за рэлаксацыю, не можа нармальна функцыянаваць, і так мы сабатуем яе працу, тлумачыць onet.pl.

Падчас прыняцця ежы тэмпература цела павышаецца, і гэта паказвае на тое, што арганізм працуе над страваваннем. У такіх умовах целу складаней расслабіцца. Акрамя таго, калі перад сном з’есці нешта салодкае, гэта павысіць узровень глюкозы ў крыві, што выкліча пачашчэнне пульсу, неспакой і павышаны крывяны ціск. Людзі часта вінавацяць у гэтых сімптомах стрэс, але насамрэч яны часта звязаныя з вячэрнім пераяданнем.

Паводле Бікмана, падчас вячэры мы павінны прытрымлівацца трох правілаў. Варта пазбягаць простых вугляводаў (перш за ўсё гэта слодыч, садавіна, ягады, цукар і мёд), выбіраць багатыя на бялкі прадукты і не баяцца ежы, што змяшчае тлушчы. Акрамя таго, Бікман раіць вячэраць не пазней чым за тры-чатыры гадзіны да сну.

Варта памятаць і пра іншыя спосабы палепшыць якасць начнога адпачынку. Перш за ўсё, вечарам варта расслабіцца, і ў гэтым вам могуць дапамагчы цёплая ванна, спакойная музыка і апырскванне падушкі эфірным алеем накшталт лавандавага. Важна і каб целу было цёпла: накрывацца дзвюма коўдрамі адразу ці коўдрай і пледам на ногі — нармальна. Паспрабуйце таксама займацца вечарам ёгай ці медытацыяй.

Чытайце таксама:

На спіне, жываце ці на баку? Навукоўцы назвалі найлепшыя позы для сну

Ці карысна спаць у шкарпэтках? Доктар не сумняецца

Каментары8

  • Рейсмус
    10.12.2022
    Известный биолог не в курсе ,что после еды всем хотется поспать ?
    Лев и собачка ,человек и даже мой попугай,все вздремнули бы ,если будет возможность .
    Похоже на природой заложеный рефлекс.
    А биолог считает почему то наоборот .
    Помню при коммунистах все писали ,что яйца кушать вредно ))
  • Холмс
    10.12.2022
    Спаць як паясьце хочацца таму, што дрэнь ясьце - не натуральную для чалавека ежу. Ужывайце адпаведную віду ежу і пасьля ежы будзе прыліў энэргіі, а не стомленасці. Таму і перад сном есьці ня трэба. Арганізму трэба адпачываць а не страваваць.
  • Шурум Бурум
    10.12.2022
    Холмс, скажы гэта ваўкам і кашачым, яны цябе засьмяюць. Тое самае й дзікі зробяць, уключна з чалавекамі, якія некалі (значна большую частку існаваньня) займаліся актыўнай здабычай ежы. Паспрабуй пабегаць, ці палазіць па дрэвах, пашпурляць каменьне ці памахаць дубінай на поўны страўнік... Таму сон і апаноўвае пасьля ежы, што акрамя фізіялагічных фактараў гэтага патрабуе звычка на ўзроўні інстынкту...:) І потым, зь якога гэта часу курапаткі, цецерукі ды вустрыцы пад луарскі савін'ён блан, альбо лобстэры у белым віне, зрабіліся ненатуральнай ежай у беларусаў ? Нешта вы недагаворваеце...

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?1

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я, якая летам няўдала пакаталася на атракцыёне, атрымае кампенсацыю 3000 рублёў4

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

У Кобрынскім раёне пайшоў бярозавы сок ВІДЭА

БелАЗ масава падае ў суд на расійскія фірмы. Што адбываецца?2

Суд у Германіі вынес пажыццёвы прысуд мужчыну, які забіў дзяўчынку з Украіны2

Магілёўцу, які з нажом адбіваўся ад губазікаўцаў, пагражае прымусовае лячэнне

Палітвязня пачынаюць судзіць праз два гады пасля арышту. З яго захопленага акаўнта губазікаўцы паліваюць Азарава і «Байпол»4

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?1

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць