Культура

Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар-сустрэчу сяброў музея

22 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на «Вечар-сустрэчу сяброў Музея Вольнай Беларусі», прысвечаны гадавіне са дня адкрыцця ўстановы.

Музей Вольнай Беларусі. Фота ілюстрацыйнае

17 ліпеня 2022 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў цэнтры Варшавы адкрыла новую беларускую прастору — Музей Вольнай Беларусі. За год Музей стаў адной з самых папулярных беларускіх пляцовак у Варшаве, таксама вядомай па-за межамі польскай сталіцы — разам з суарганізатарамі Музей правёў больш за 160 мерапрыемстваў, якія наведалі звыш 9 тысяч чалавек.

22 ліпеня ва ўтульнай сяброўскай атмасферы, адначасова на 5-ці пляцоўках, пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне са дня адкрыцця Музея Вольнай Беларусі.

Першай а 16-й гадзіне пачне працу дзіцячая пляцоўка, на якой гасцей чакае сустрэча з артыстам Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч) — тэатралізаваныя гульні, чытанне казак і выраб казачных герояў, паказ беларускай батлейкі — спектакляў «Цар Ірад» і «Піпі Доўгаяпанчоха».

Ад 16:00 да 21:00 у дворыку каля Музея будзе працаваць арт-маркет, дзе свае працы пакажуць таленавітыя мастакі і дызайнеры і дзе можна будзе набыць унікальныя рэчы беларускіх майстроў. На гэтай жа пляцоўцы можна азнаёміцца і набыць кніжныя навінкі ад выдавецтва «Янушкевіч».

Галоўная пляцоўка імпрэзы — вялікі дворык каля Музея — адкрыецца а 17-й гадзіне выступам Варшаўскага Вольнага аркестра. На цырымонію адкрыцця імпрэзы запрошаныя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў, польскіх улад, Варшаўскай мэрыі, дыпламаты.

На гэтай самай пляцоўцы пачнецца канцэрт-падарунак для ўсіх сяброў, дзе выступяць знакамітыя беларускія выканаўцы. У праграме — Сяржук Доўгушаў, Уладзімір Пугач, Маргарыта Ляўчук з Канстанцінам Гарачым.

Галерэйная прастора Музея пакажа татальную інсталяцыю «Ад краю да краю» Ігара Цішына — працяг думак знакамітага беларускага мастака і іх мастацкае ўвасабленне пра сённяшнюю Беларусь.

У музейным пакоі прасторы, які будзе працаваць цягам усяго дня, можна будзе пабачыць міні-экспазіцыю з самых яркіх экспанатаў, падараваных у фонд, пакінуць запіс-зычэнне ў Кнізе ганаровых гасцей. Таксама ў гэты пакой можна будзе прынесці і падараваць Музею прадметы, звязаныя з вашай асабістай гісторыяй удзелу ў беларускім пратэсце.

Адрас Музея Вольнай Беларусі — Foksal 11, Warszawa.

Чытайце таксама:

Карціну беларускага мастака адабралі для Лонданскага арт-біенале

Кнігі на беларускай мове цяпер у продажы ў Нью-Ёрку

У Варшаве адбудзецца маштабны фэст беларускай музыкі

Каментары

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк17

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці14

У наступныя 10 гадоў вучоныя спадзяюцца перамагчы бясплоднасць. Але гэтая тэхналогія нясе і новыя рызыкі3

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму60

Велізарны разлом зямной кары знайшлі пад Турцыяй1

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны12

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе4

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк17

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць