Грамадства88

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў

Ён таксама адзначыў, што студэнты «актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні».

Фота: Мінадукацыі

Міністр адукацыі Андрэй Іванец пракаментаваў удзел студэнтаў у датэрміновым галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

Галасуючы датэрмінова, кіраўнік Міністэрства адукацыі адзначыў, што гэта яго асабістая традыцыя: «Потым у выхадныя можна спакойна правесці час з сям’ёй, прысвяціць яго працы і асабістым справам».

Ён таксама адзначыў, што студэнты актыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні. На дадзены момант у многіх студэнтаў праходзіць сесія, і не ўсе могуць паехаць дадому, каб прагаласаваць. Таму для студэнтаў стварылі неабходныя ўмовы, каб тыя, хто пражывае ў інтэрнатах, маглі спакойна прагаласаваць у зручны час, як датэрмінова, так і ў дзень выбараў.

«Сучасная моладзь актыўна ўключана ў грамадскае жыццё», — падсумаваў міністр.

Каментары8

  • Адлічэнец лепшай ВНУ Беларусі
    22.01.2025
    Гэта сьмешна чытаць!

    У 2022 ўсіх студэнтаў, хто жыве ў інтэрнаце, пад пагрозай пазбаўлення магчымасці пражывання ў ім, "настойліва папрасілі" прагаласаваць датэрмінова.
    Да тых, хто не прагаласаваў, дэканы факультэтаў прыходзілі асабіста ў пакоі ў свой працоўны (!) час і пыталі, чаму не галасуеце, змушаючы ісці "падымаць яўку", бо павінна быць блізка 100%.

    Вядома пра выпадкі, што людзям інтэрнат так і не далі на наступны навучальны год, і нават больш, што некаторых адлічылі ўвогуле.
  • Самы чэсны
    22.01.2025
    Студэнтаў загналі галасаваць нават без пашпартоў, па студэнцкіх пасведчаннях пад пагрозамі адлічэння - камфортныя ўмовы.
  • Жыгуль
    22.01.2025
    Аляксей, у 2010 было дакладна так сама.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць