Грамадства22

Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі

Пакупніца, якая прыйшла па пакупкі ў адзін з мінскіх супермаркетаў, набрала кошык прадуктаў і падышла да касы. Аднак касірка адмовілася яе абслужыць, бо на гадзінніку было 23:01, а крама працуе да 23:00. Ці мае рацыю касірка?

Не, тут закон на баку пакупніка.

«У адпаведнасці з п. 4 «Правілаў ажыццяўлення гандлю відамі тавараў і грамадскага харчавання», пакупнікі абслугоўваюцца ў адпаведнасці з вызначаным прадаўцом рэжымам працы. Усе пакупнікі, якія знаходзяцца ў гандлёвым аб'екце, аб'екце грамадскага харчавання ў момант заканчэння іх працы, павінны быць абслужаны», — пракаментавала агенцтву «Мінск-Навіны» начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык.

А ці можна не пускаць людзей у краму, калі да закрыцця засталося пяць хвілін? Закон гэта забараняе.

За дзесяць хвілін да заканчэння часу працы прадавец можа папярэдзіць пакупнікоў, што яны хутка зачыняюцца.

А вось у аб'екты грамадскага харчавання (сталовыя, кафэ, рэстараны) можна перастаць пускаць за 30 хвілін да закрыцця.

Праца касавых падсумоўваючых апаратаў, праграмных кас прадаўца спыняецца пасля заканчэння разлікаў з апошнім пакупніком.

Каментары2

  • Acab
    22.12.2024
    Адна з галоўных рубрыкаў - тлумачэньне камунянам падлукашэнкаўкіх загадаў.

    На справе, вядома, наспадар крамы вызначаецца, калі і каго пусьціць ды абслугоўваць. А рэглямэнтацыя законамі - гвалт супраць ўласьніка
  • Acab
    22.12.2024
    Камуняны мінусяць Маленькага Акабчыка, лічаць, як падлукашэнкі загонам не загадае ўласьнікам, тыя пазачыняцьмуць крамы і ніхто ніколі ня ўвойдзе

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць