Заснавальнікі біятэх-стартапа Colossal Biosciences, прадпрымальнік Бэн Лам і генетык Гарвардскага ўніверсітэта Джордж Чорч, маюць намер вярнуць да жыцця вымерлыя віды жывёл, уключаючы шарсцістых мамантаў, птушку дадо і сумчатых ваўкоў. Пра гэта піша Bloomberg.
Стартап плануе паказаць першае маманцяня да канца 2028 года. Для гэтага каманда выкарыстоўвае гены, узятыя з замарожаных парэшткаў мамантаў, і ўкараняе іх у клеткі індыйскіх сланоў. Вынашаная сланіхай асобіна будзе знаходзіцца пад наглядам у спецыялізаваным запаведніку.
Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Colossal Biosciences абвясціў пра прыцягненне 200 млн даляраў ад інвесткампаніі TWG Global.
Аднак некаторыя навукоўцы сумняваюцца, ці можна лічыць такіх асобін сапраўднымі мамантамі, і папярэджваюць пра магчымыя рызыкі для прыроды. Палеантолаг Чарльз Флеса з Універсітэта Арызоны падкрэсліў, што плошча арктычнай тундры — натуральнага асяроддзя пражывання мамантаў — скарачаецца, а адраджэнне віду можа прывесці да нечаканых экалагічных наступстваў.
Аднак Colossal сцвярджае, што будзе строга кантраляваць адаптацыю жывёл у біяахоўнай зоне.
Каментары
Гучыць як пачатак галівудскага фільма-катастрофы.