Эканоміка1313

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 118

Урад вызначыў беларускія раёны з неспрыяльнымі ўмовамі для вядзення сельскай гаспадаркі на 2025—2029 гады. Адпаведная пастанова № 19 ад 14 студзеня апублікаваная 18 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота мае ілюстрацыйны характар

У пералік неспрыяльных трапілі 65 з 118 раёнаў Беларусі.

У Гомельскай вобласці такія амаль усе раёны, выключэнне толькі Жлобінскі.

Да неспрыяльных тэрыторый таксама аднесеная значная частка Віцебскай вобласці — усе раёны, акрамя Аршанскага, Дубровенскага, Полацкага, Талачынскага і Шаркаўшчынскага.

У Магілёўскай вобласці неспрыяльнымі для сельскай гаспадаркі прызнаныя Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі раёны.

З Брэсцкай вобласці неспрыяльныя — Ганцавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Маларыцкі і Столінскі раёны, з Мінскай — Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Крупскі, Лагойскі і Мядзельскі раёны.

Найлепшыя ж умовы для вядзення сельскай гаспадаркі — у Гродзенскай вобласці, як вынікае з пастановы Савету Міністраў. Там прызнаныя неспрыяльнымі толькі чатыры раёны: Дзятлаўскі, Іўеўскі, Наваградскі і Свіслацкі.

Неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі раёны — такія, дзе праз прыродна-кліматычныя, глебавыя, экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя паказнікі немагчымая арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі ў такіх раёнах атрымліваюць даплаты з мясцовых бюджэтаў на вырабленую прадукцыю.

Спіс неспрыяльных для сельскай гаспадаркі рэгіёнаў складаецца раз на пяць гадоў супольна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі, Акадэміяй навук Беларусі на падставе звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Міністэрства працы і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Каментары13

  • .
    18.01.2025
    Кантэкст у артыкул дадалі, за тое дзякуй. Але яшчэ б і сітуацыю з тымі неспрыяльнымі рэгіёнамі раней, у папярэднія "пяцігодкі", што змянілася і чаму.
  • Статистика
    18.01.2025
    Одна Смоленская область выращивает больше картофеля, чем вся РБ вместе взятая. Про то, что в Смоленской области нет радиации - вообще молчу. Еще больше водяры для народца, чтобы верил сказкам про працавитых терпил алкашей.
  • Галя з Камароўкі
    18.01.2025
    Раены Палесся больш неспрыяльныя, чым севера-усходнія? Талачынскі са сваім пяском спрыяльны? Чаму пра Шклоўскі нічога не напісалі?))) Калі спрыяльны, то чаму дырэктар саўгасу не здолеў падняць саўгас?

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць