Грамадства4040

Латушка пра выбары: За мяне пастаўце і за тых, хто быў вымушаны з'ехаць

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення звярнуўся да беларусаў напярэдадні «выбараў», прызначаных на 26 студзеня.

Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Многія з вас не прымаюць таго, што адбываецца ў нашай краіне. Многія з вас у 2020 годзе галасавалі за перамены, выходзілі на мірныя акцыі пратэсту. У вас была надзея. Але Лукашэнка самым цынічным чынам скраў гэтую надзею. Я ведаю, што цяпер вы вымушаны маўчаць, але не таму, што вы змірыліся або пагадзіліся з тым, што адбываецца. Вы маўчыце дзеля свабоды і бяспекі сваіх дзяцей і бацькоў. Але я ведаю, што вы па-ранейшаму верыце ў лепшае, спадзяецеся на змены ў нашай краіне», — напісаў ён.

Павел Латушка зазначае, што людзі бачаць, як некаторых з іх калег звольнілі за іх меркаванне, за іх грамадзянскую пазіцыю, хтосьці ўжо з’ехаў з Беларусі або збіраецца.

«Вы бачыце, як установы, у якіх вы працуеце, напоўнілі ідэалагічнай мішурой: праводзяць ідэалагічныя сходы, лекцыі і іншую бессэнсоўную дзейнасць. Вы вымушаны ўдзельнічаць у гэтай лухце дзеля птушачкі, хоць у душы, вядома, не прымаеце ўсяго гэтага», — зазначае ён і канстатуе, што разлічваць на штосьці большае проста немагчыма.

«Але я ведаю, што ў вас ёсць сваё меркаванне. Я ведаю, што вы не згодныя з тым, што робіць Лукашэнка з нашай краінай. І прапаную бяспечна выказаць свой пратэст — паставіць знак у графе супраць усіх! І вялікая просьба: зрабіце гэта і за мяне. І за тых, хто апынуўся па-за межамі нашай Беларусі. Мы з вамі!» — рэкамендуе палітык.

Каментары40

  • ненаіўны
    21.01.2025
    Гукальшчык на фальшывыя выбары просіць наіўных забяспечыць яўку рэжыму!
  • Латушка - агітатар яўкі
    21.01.2025
    О, агітатар за паход на выбары Лукашэнкі - спадар Латушка - з'явіўся нарэшце на старонках нн.
    Усе на выбары! Ура!
  • Пара дадому
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць