Карпенка паведаміў пра 15 беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы, каб прагаласаваць
Ужо 15 грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой і стаяць на консульскім уліку, прагаласавалі на выбарах, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, піша БелТА.
«Шмат крыкаў бывае, што мы не адкрылі ўчасткі за мяжой. Магу вас праінфармаваць, што на сённяшні момант ужо на шасці ўчастках, якія ёсць у абласцях і Мінску, прагаласавалі 15 грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой. Нагадаю, што ў адзіны дзень галасавання (у лютым 2024 года) такіх грамадзян было ўсяго шэсць», — адзначыў Ігар Карпенка.
«Спадзяемся, што пагранічныя пераходы ў Брэсце і Гродне не будуць ствараць перашкод для галасавання нашых грамадзян (якія жывуць за мяжой) у гэтых абласных цэнтрах», — дадаў кіраўнік ЦВК.
Каментары