Вайна22

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай

Гэта тыя загінулыя, чые імёны вызначылі журналісты «Бі-бі-сі» і «Медыязоны». Пры гэтым рэальная колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў можа быць ад 138 тысяч да 200 тысяч чалавек. 

Рэклама на прыпынку ў Цверы, верасень 2024 года. Фота: сацсеткі

Журналістам вядомы імёны 90 019 загінулых расійскіх салдат на вайне з Украінай.

23% усіх загінулых — гэта значыць практычна кожны чацвёрты — гэта тыя, хто падпісаў кантракт ужо пасля пачатку вайны.

Для параўнання, да лістапада 2023 года добраахвотнікі складалі толькі 14% ад агульнай колькасці страт.

Сярэдні ўзрост загінулых у 2024 годзе, паводле ўдакладненых звестак, склаў 36 гадоў. Гэта больш, чым у першыя два гады вайны.

17% усіх вядомых загінулых — гэта зняволеныя, якія з'ехалі на фронт з папраўчых калоній. 12% загінулых былі мабілізаванымі.

З кастрычніка 2023 года журналісты фіксуюць рэзкі і стабільны рост страт сярод добраахвотнікаў. Пры гэтым доля зняволеных паступова зніжаецца.

Найперш гэта звязана з тым, што цяпер на фронт чалавека спрабуюць адправіць яшчэ да суду. Летась Дзярждума аформіла законы, якія дазваляюць прыпыніць крымінальную справу, калі абвінавачаны падпісаў кантракт з войскам. Такіх людзей улічваюць як добраахвотнікаў.

Каментары2

  • Вадзім
    24.01.2025
    расія працягвае пазбаўляцца крымінальнікаў і зьнішчаць ва Ўкраіне лепшых - людзей гатовых абараняць радзіму. Прыкра да сьлёз
  • Мамкины счетоводы
    24.01.2025
    Писали же недавно, что мильен, 100к танков, и ракеты еще в 22-м закончились.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць