Эканоміка

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

У 2009 годзе ў гэтым будынку хацелі зрабіць рыбны рэстаран, але ў выніку гэтыя намеры не здзейсніліся. У верасні мінулага года закінуты будынак ужо выстаўлялі на аўкцыён, тады за яго хацелі не менш чым 130 800 рублёў. Але ахвотных не знайшлося, і робіцца новая спроба.

Грамадская прабіральня, якая месціцца ў парку 40-годдзя Кастрычніка, па адрасе вул. Чырвонаармейская, 34Б, пабудаваная ў 1986 годзе. Агульная плошча будынка — 45 квадратных метраў, плошча зямельнага ўчастка — 0,0172 гектара.

Цяпер пачатковая цана складае 87 500 рублёў. Крок таргоў складае 4375 рублёў. Акрамя таго, пакупнік павінен будзе аплаціць аўкцыённы збор у памеры 5,9% ад цаны продажу, а таксама пакрыць выдаткі на арганізацыю і правядзенне таргоў у памеры 180 рублёў.

Разам мінімальная сума, па якой прыбіральня можа дастацца новаму ўладальніку, складзе 97 476 рублёў. Таргі пачнуцца 18 лютага ў 11:00.

Ва ўжо далёкім 2009 годзе Мінгарвыканкам выдаў ТАА «Пор-То» дазвол на рэканструкцыю будынка пад аб'ект грамадскага харчавання з захаваннем у яго складзе грамадскага туалета, піша Blizko.by.

Восенню 2011 года СМІ паведамлялі, што на месцы прыбіральні збіраюцца ўзвесці двухпавярховы будынак. Першы паверх павінна была займаць агульнадаступная кавярня, а другі — «рэспектабельны рыбны рэстаран». Аб'ект разлічваўся на 300 наведвальнікаў, побач хацелі арганізаваць стаянку на 50 машын. Прыбіральня пры гэтым мусіла ўпісацца ў новыя аб'ёмы будынка, і карыстацца ёй змаглі б усе ахвотныя. Назва рэстарана прадугледжвалася як Porto del Mare, а яго праект распрацоўвала Творчая майстэрня Алега Вараб'ёва.

Праект праходзіў бурныя грамадскія абмеркаванні, мясцовыя жыхары былі супраць (і супраць высечкі дрэў, і супраць новай будоўлі). У выніку ад ідэі адмовіліся, а за 13 гадоў у парку 40-годдзя Кастрычніка нічога так і не змянілася.

Каментары

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць