Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску. Дом, дзе ён знаходзіцца, ведаюць не толькі беларусы
Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка паказала ў тыктоку, як выглядае самы маленькі ліфт у горадзе. Змясціцца ў ім могуць усяго два чалавекі, лепш, каб спартовага целаскладу.
Самы малы ліфт сталіцы знаходзіцца ў жылым шматпавярховіку па адрасе вуліца Кірава, 1. Гэты адзін з тых самых дамоў-веж, якія ўтвараюць так званую «браму Мінска».
Ліфт у гэтым доме быў пабудаваны па спецзаказе — стандартны размясціць было б праблематычна. Ліфт вядзе да 11 паверха «дома з гадзіннікам» і змясціцца ў кабіне могуць не больш за два чалавекі.
Цікава, што ў другой вежы ў «варотах Мінска» ліфт — звычайны.
Каментары