Грамадства66

Карпенка назваў санкцыі Захаду «высокай ацэнкай» працы ЦВК

Пасля так званых выбараў у Беларусі шэраг краін заявілі пра непрызнанне іх вынікаў і ўвядзенне санкцый супраць шэрагу беларускіх юрыдычных асоб і грамадзян

Кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка лічыць уключэнне яго ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі і Канады самай высокай ацэнкай дзейнасці беларускай Цэнтральнай выбарчай камісіі, піша «Спутнік».

«Гэта я ўспрымаю як самую высокую ацэнку дзейнасці нашай камісіі па правядзенні выбарчага працэсу», — заявіў Карпенка.

Паводле яго слоў, тых, хто ўводзіць санкцыі, цікавіць не сам выбарчы працэс — ці адпавядае ён нацыянальнаму заканадаўству, — іх цікавіць вынік. І калі вынікі выбараў будуць зручнымі для Захаду, то выбары ў Беларусі будуць ацэнены зусім па-іншаму. «А мы выбары праводзім для сябе, у інтарэсах сваёй краіны», — падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

Карпенка ў гэтым кантэксце нагадаў папулярную фразу, што ў Англіі няма сяброў — у Англіі ёсць толькі свае інтарэсы.

«Нягледзячы на тое, што мы — невялікая па тэрыторыі краіна, невялікая па колькасці насельніцтва, але ў нашых людзей таксама ёсць свае інтарэсы. Мы не прэтэндуем на вялікія геапалітычныя ініцыятывы, але ў нашых людзей таксама ёсць свае інтарэсы», — падкрэсліў Карпенка.

Каментары6

  • Барадзед
    28.01.2025
    Ну, может Карпенко имбецил, кто его знает. Так сразу и не скажешь.
  • Барадзед
    28.01.2025
    Чтобы выборы признали в мире, нужно чтобы они соответствовали международно признанным стандартам, а не тому что ты сам для себя на бумажке намарал. Твоя гербовая бумага все стерпит, но признавать эти твои гадости иностранные государства не обязаны. Все просто.
  • Васіль
    28.01.2025
    Ядвига, да, і што? Галоўнае, што адданы.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць