У заказніку «Званец» адбылося самазатуханне пажару, паведамляе МНС.
Увечары 28 студзеня стала вядома пра ўзгаранне сухой расліннасці ў балоцістай мясцовасці недалёка ад вёскі Рожнае.
На месцы пажару дзяжурылі дзевяць адзінак тэхнікі і 20 чалавек, у тым ліку чатыры адзінкі тэхнікі і 16 работнікаў МНС. Агонь прайшоў па плошчы 8 га, потым ён патух.
Каментары