Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Веніямін прыйшоў на выбарчы ўчастак у Мінску і ўкінуў у урну свой бюлетэнь.
За каго мітрапаліт прагаласаваў, можна здагадацца з шаблонных слоў, якімі ён пракаментаваў працэс: «У Беларусі вельмі важна захаваць тое, што сёння маем: мір, спакой, стабільнасць, згода ў грамадстве».
Такім жа шаблонным было і тлумачэнне, чаму ён галасуе не ў асноўны дзень 26 студзеня, а за тры дні да таго. Маўляў, у нядзелю святары праводзяць набажэнствы і маюць зносіны з прыхаджанамі, таму ім зручней прыйсці на выбарчы ўчастак загадзя. Дакладна гэтак жа сама тлумачаць свае паводзіны і іншыя святары, якія дэманстратыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні.
Венгрыя і Славакія адмаўляюцца падпісваць супольную заяву Еўрасаюза адносна выбараў у Беларусі
Ці бяспечна быць «па-за палітыкай»? Гісторыя беларускі, якая ніколі не хадзіла на выбары
Латушка пра выбары: За мяне пастаўце і за тых, хто быў вымушаны з'ехаць
Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў
Каментары